НАША ИНФОРМАЦИЯ

Прэмія славутага земляка.

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў

“Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі”

21 сакавіка, у Сусветны Дзень паэзіі, у бібліятэцы імя М. Горкага адбылася ўрачыстасць з нагоды ўручэння “Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі”, заснаванай Віцебскім абласным выканаўчым камітэтам.

Імя Петруся Броўкі даўно ўвайшло ў гісторыю беларускай літаратуры. Без яго творчасці немагчыма ўявіць развіццё беларускай паэзіі. Ён быў удастоены ганаровага звання народнага паэта Беларусі, Лаўрэата Ленінскай прэміі, Героя Сацыялістычнай працы, заслужанага дзеяча навукі БССР і шмат іншых ганаровых званняў.

Пятрусь Броўка пакінуў багатую літаратурную спадчыну, цікавасць да якой не згасае праз гады. Дзякуючы свайму шчодраму таленту, паэт здолеў напісаць сапраўды неўміручыя творы, якія ўзбагачаюць нас сардэчнай шчырасцю, дабрынёй і ўзнёсласцю думкі.

Пятрусь Броўка - наш славуты зямляк і мы захоўваем аб ім удзячную памяць. На яго радзіме ў вёсцы Пуцілкавічы Ушацкага раёна створана мемарыяльная сядзіба Дом-музей Петруся Броўкі, яго імя нададзена адной з вуліц у Віцебску, на гэтай вуліцы ўстаноўлены помніку народнаму паэту.

З мэтай ушанавання памяці знакамітага пьменніка-земляка, абласной літаратурнай прэміі нададзена імя Петруся Броўкі. Заснаванне штогадовай Літаратурнай прэміі сведчыць аб пастаяннай увазе і падтрымцы нашых пісьменнікаў з боку мясцовай ўлады. Праца многіх пісьменнікаў Віцебшчыны неаднаразова адзначалася рознымі ўзнагародамі і заахвочваннямі. Двум пісьменнікам – Ігару Пракаповічу і Тамары Красновай-Гусачэнцы – было прысвоена ганаровае званне “Чалавек года Віцебшчыны” у 2009 і 2011 гадах. Кнігі нашых пісьменнікаў рэгулярна набываюцца бібліятэкамі.

Заснаванне Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі прызвана садзейнічаць павышэнню прэстыжу творчай працы ў галіне літаратуры і прапагандзе лепшых твораў таленавітых пісьменнікаў Віцебшчыны.

Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта вырашана:

Прысудзіць Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі ў намінацыі “паэзія” Тамары Іванаўне Красновай-Гусачэнцы за кнігу “У света тени нет“, прысудзіць Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі ў намінацыі “Проза (у тым ліку публіцыстыка і драматургія)” Фёдару Антонавічу ПАЛАЧАНІНУ за кнігу “Шлях да Бога”, прысудзіць Літаратурную прэмію імя Петруся Броўкі ў намінацыі “літаратура для дзяцей” Галіне Уладзіміраўне і Сяргею Анатольевічу ТРАФІМАВЫМ за кнігі: ”Букварь Оршанский“, ”В мире зеленых чудес“, ”Они не должны исчезнуть“, ”Яичные загадки и разгадки“, ”Почемучкам о слезинках“, ”Отчего небо голубое, а море синее? “, ”Оранжевое диво“.

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка ўзначальвае Віцебскае абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з дня яго заснавання. Член праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай Дзяржавы. Паэт і публіцыст, вядомы не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. Свае першыя вершы надрукавала ў 12 год. З таго часу выдала 17 кніг.

Неаднаразовы пераможца шматлікіх Міжнародных паэтычных конкурсаў. Лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі імя Сімяона Полацкага (2004), лаўрэат Усерасійскага літаратурнага конкурсу імя Федара Цютчава і памятнага знака “Золотое перо Тютчевъ” (2009), лаўрэат Міжнароднай прэміі “Прохарава поле” за творы патрыятычнай тэматыкі (2012) і інш., “Чалавек года Віцебшчыны-2011”, лаурэат абласной прэміі імя Уладзіміра Караткевіча (2010), узнагароджана медалём Францыска Скарыны (2007).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Фёдар Антонавіч Палачанін пражывае ў горадзе Докшыцы. Член грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” з 2006 года. Літаратурнай працай пачаў займацца, пражыўшы больш за сорак гадоў. У сваіх творах узнімае маральна-этычныя праблемы, рэлігійную тэматыку. Выдаў 15 кніг, аўтар некалькіх кінасцэнарыяў. П’еса “Пазычанае шчасце” уключана ў рэпертуар Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Лаўрэат абласной прэміі імя Уладзіміра Караткевіча за кнігу “Голас сумлення” (2008), лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Лепшы твор-2009” за кнігу “Докшыцкі край”, лаўрэат рэспубліканскай літаратурнай прэміі “Лепшы твор-2011” і ганаровага знака “Залаты Купідон” за кнігу драматургіі “Зраненае сэрца”.

Лаўрэаты Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафімавы – настаўнікі не толькі па адукацыі, але і па прызванню. Дзякуючы яшчэ і пісьменніцкаму таленту, імі напісана звыш 130 кніг навукова-пазнавальнага характару, якія сталі настольнымі кнігамі не толькі для дзяцей, але і для іх бацькоў. Напісаныя ў займальнай форме, яны вельмі даступна і цікава расказваюць пра розныя з’явы прыроды і навакольнага асяроддзя. Даўняе і цеснае супрацоўніцтва звязвае Галіну Уладзіміраўну і Сяргея Анатольевіча з бібліятэкамі. Толькі ў мінулым годзе – Годзе кнігі – яны сустрэліся з чытачамі Абласной бібліятэкі імя У.Леніна, бібліятэк Аршанскага, Лёзненскага, Докшыцкага, Глыбоцкага і іншых раёнаў.

У нашым горадзе працуе 21 публічная бібліятэка. Адна з іх носіць імя Петруся Броўкі. Жаданымі гасцямі гэтай бібліятэцы у Год кнгі былі і нашы

Лаўрэаты Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі - Тамара Іванаўна Краснова-Гусачэнка і Галіна Уладзіміраўна і Сяргей Анатольевіч Трафімавы.

Абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” начале з Тамарай Іванаўнай Гусачэнка пастаянна клапоцяцца аб падрастаючых маладых літаратарах, аб развіцці і своечасовай падтрымцы іх таленту. З гэтай мэтай яны пастаянна праводяць мноства літаратурных конкурсаў. У мінулым годзе, прайшоўшым пад знакам Года кнігі, сумесна з цэнтральнай бібліятэкай імя Горкага быў праведзены літаратурны конкурс “Купала і Колас, вы нас гадавалі”. Пераможцы конкурсу былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі і кнігамі віцебскіх пісьменнікаў з іх аўтографамі. У гэты святочны дзень у бібліятэку завіталі павіншаваць лаўрэатаў пераможцы апошняга конкурсу “Души прекрасные порывы”, які адбыўся ў гэтым годзе.

Віншуем нашых лаўрэатаў і жадаем ім здароўя, добрага настрою, плённай працы і новых творчых здзяйсненняў!

Ларыса Іванова,

галоўны спецыяліст

ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”

Книги членов Витебского областного отделения ОО “Союз писателей Беларуси” , представленные библиотеками и трудовыми коллективами на соискание областной литературной премии им. Петруся Бровки

в 2012 году 

 

В номинации «Проза» 

 

Палачанін Фёдар. “Шлях да Бога”, Мінск, “Кнігазбор”, 2012  . -

212 с.: іл.

Кніга прысвечана вельмі актуальнай праблеме: духоўна-маральнаму і патрыятычнаму выхаванню вучняў. У ёй змешчаны практычны матэрыял для выхаваўчай работы: ранішнік, канферэнцыі, вусны каляндар, пазакласнае пазнавальнае мерапрыемства, завочнае падарожжа, школьная выстава ікон, віктарына, літаратурна-музычныя кампазіцыі, драматычныя творы. У кнізе шырока прадстаўлены пачатковыя звесткі аб праваслаўнай веры, цікавыя факты пра святых людзей. Змешчана семдзесят фотаздымкаў ікон.

Прапануееца педагогам, выкладчыкам нядзельных школ і факультатыўных курсаў па рэлігіязнаўстве, работнікам устаноў культуры, кіраўнікам драматычных калектываў.

 

Параскевин  Антон  ”В краю каменных исполинов”, Витебская областная типография, 2012.- 60 с.

Валуны и камни – материальное свидетельство истории. С валунами связаны десятки легенд и преданий.

Кажется, что все валуны похожи друг на друга. Автор доказывает обратное: если приглядеться. То можно заметить, что они отличаются цветом, строением, прочностью.

Книга рассчитана на широкий круг читателей.

 

Рудой Василий. “Сумашедший экипаж”: повесть, рассказы, Минск, “Четыре четверти”, 2011 .- 274 с.

Первая книга Василия Иосифовича рудого состоит из повести “Зов океана” и рассказывает о людях, посвятивших свою жизнь делу защиты Отечества. Её герои – военные моряки. В их трудной судьбе – радость побед и горечь поражений, любовь, измены, неустроенность. Однако даже мрачная правда жизни преподносится с таким искомётным юмором, что сразу становится понятно: без юмора автор не воспринимает жизнь. А может, “виной” этому “тёмное” подводное прошлое моряка-подводника.

 

Рудой Василий. “Последний комиссар”: повесть, рассказы, Минск, “Четыре четверти”, 2012 .- 196 с.

Вторая книга В.И. Рудого вкючает повесть “Последний комиссар” и рассказы о жизни военных моряков. Она является продолжением его первой книги “сумасшедший экипаж”, которую высоко оценили читатели.

Жизнеутверждающие принципы героев произведений, тонкий юмор автора, его своеобразные философские обобщения и ирония, несомненно, привлекут читателя.

 

Рудой Василий. “Триптих любви”: сборник современной белорусской прозы, Минск, “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, 2012.-368 с.

В сборник включены лучшие произведения белорусских писателей К. Нилова и В. Рудого, в которых раскрывается духовно-нравственное становление современного человека.

Пракаповіч І., П. Баразна. “Храналогія гісторыі Пастаўскага раёна”. Каляндар памятных дат 2012-2021, Паставы, УП “Пастаўская друкарня”, 2012.- 60 с.

Гэта кніга – першае найбольш поўнае выданне храналогіі гісторыі Пастаўшчыны, у якім сабраны адметныя даты, звязаныя з падзеямі і асобамі цікавага і адметнага куточка паўночна-заходняй Беларусі. Таксама падаецца каляндар памятных дат на 2012-2021 гады, які для пастаўскага раёна складзены ўпершыню.

Выданне будзе карысным вучням, студэнтам, настаўнікам, турыстам і усім, хто цікавіцца родным краем.

 

Пракаповіч І., Літвіновіч В. “Назвы вуліц горада Паставы”. Паставы, УП “Пастаўская друкарня”, 2012.- 44 с.

У  кнізе І. Пракаповіча і В. Літвіновіча, настаўніка і вучня, у гістарычным ракурсе разглядаецца працэс утварэння і змянення назваў вуліц і пошчаў горада Паставы на падставе існуючых планаў і схем, даееца тлумачэнне іх сэнсавага значэння.

Выданне будзе карысным вучням, студэнтам, настаўнікам, турыстам і усім, хто цікавіцца родным краем.

 

Пракаповіч І., Пракаповіч Ю. “Памятнікі першай сусветнай вайны на Пастаўшчыне”, Паставы, УП “Пастаўская друкарня”, 2012.- 60 с.: іл.

Прамінула амаль сто год ад пачатку Першай сусветнай вайны, якая пакінула на Пастаўшчыне шмат сваіх памятак ў выгядзе акопаў, бліндажоў, могільнікаў, рэчаў, дакументаў, успамінаў. Далёка не ўсе яны на сённяшні дзень выяўлены, апісаны, зафіксаваны. У гэтай кнізе распавядаецца пра паздеі і помнікі Вялікай вайны, матэрыялы пра якія былі сабраны вучнямі – удзельнікамі навуковага краязнаўчага таварыства “Ювента” СШ №1 г. Паставы і краязнаўчага гуртка  Пастаўскай раённай гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі, пісьменніка І.М. Пракаповіча.

Выданне будзе карысным вучням, студэнтам, настаўнікам, турыстам і ўсім, хто цікавіцца родным краем.

 

В номинации “Поэзия”

 

Краснова-Гусаченко Т.И. «У света тени нет: Трилогия любви.- Минск, “Четыре четверти», 2011 .- 378 с.

В трилогию любви «У света тени нет» известного поэта, лауреата Международной литературной премии им. Симеона Полоцкого, Всероссийской литературной премии им. Ф. Тютчева, литературной премии им. В. Короткевича, неоднократного победителя международных конкурсов поэзии Тамары Красновой-Гусаченко вошли как новые стихи, эскизы, короткие рассказы и эссе, так и полюбившиеся читателям произведения, большинство из которых публиковались в «Литературной газете», журналах «Наш современник», «Всерусский соборь», «Нева», «Южная звезда», «Московский Парнас», «Лад», «Братина», «Пересвет», «Нёман», «Белая вежа», «Полымя», антологиях «Современное русское зарубежье», «Современная русская поэзия Беларуси», альманах «Двина», «Брянск  литературный», «Созвучье слов живых», газетах «Российский писатель», «Литературный Петербург», «Известия» и др., а также в сборнике «Исповедь» издательства «Беларуская  энциклопедия имени Петруся Бровки» серии «Школьная библиотека. Русскоязычная поэзия Беларуси» (конец XX – начало XXI века) и в сборниках для детей издательства «Народная асвета».

Книга предназначена для широкого круга читателей.

1. Рецензии на книгу «У света тени нет» даны:

- Шамякина Т.И., доктор филологических наук, профессор, заведующий кафедрой белорусского языка и культуры БГУ «Неба колокол бьёт надо мной…», журнал «Нёман» №4, 2012 год;

- Чайка Н.Т., публицист, «У света тени нет», журнал «Белая Вежа», № 1, 2012 год.

2. Книга номинировалась на международную литературную премию “Золотой Дельвиг”, вышла в полуфинал (лонг-лист).

 

Солодкая Надежда. “Прикосновение”, Минск, “Четыре четверти”, 2011, 100 с.

Книга включает в себя произведения, наиболее ярко отражающие состояния разума-души: созерцание, осмысление и благодарение, отрешение и воздаяния, любовь, нежность и тепло, страх безысходности и потерь, перемнчивость и непрочность бытия…

Верю, что в ниге каждый найдет что-то, созвучное своим чаяниям и думам. Прикоснитесь…

 

Пракаповіч Ігар. “Снежны вэлюм шыпшыны”: чорныя і белыя вершы: зборнік паэзіі, Мінск, Кнігазбор, 2011.- 220 с.

У новай кнізе вядомага паэта і краязнаўцы Ігара Пракаповіча, у якую ўвайшлі вершы розных гадой, адлюстраваліся складаныя варункі жыцця чалавечага, у вірах якога спалучаюцца хвалі высокай духоўнасці і прыніжанай пачуццёвасці, самаахвярнага патрыятызму і здрадніцкай абыякавасці, узнеслага кахання і шэрай будзённасці.

 

В номинации “Литература для детей”

 

Трафимова Г.В. “Букварь Оршанский”, Витебская областная типография, 2012.- 56 с.: фот.

Данное издание представляет собой своеобразный путеводитель по городу Орше. Здесь органично переплетается прошлое и настоящее, большое внимание уделяется памятникам архитектуры, знаменитым землякам-ршанцам, историческим местам города.

Книга будет интересна всем, кто увлекается вопросами истории и краеведением, прошлым и настоящим города Орши.

 

Трафимов С.А., Трафимова Г.В. “Они не должны исчезнуть: рассказы о животных Красной книги Республики Беларусь.- 2-е изд., Минск, “Народная асвета”, 2012 .- 111 с. 

Эта книга – сборник рассказов о животных Красной книги Республики Беларусь. Она подарит читателям немало открытий, познакомит с интересными наблюдениями и малоизвестными фактами, откроет некоторые тайны животного мира.

Книги адресуется учащимся младших и средних классов, родителям, учителям. Она поможет читателям расширить свой кругозор, подготовить интересные собщения и доклады, викторины и конкурсы.

 

Трафимов С.А., Трафимова Г.В. “Яичные загадки и разгадки, Минск, “Народная асвета”, 2012 .- 62 с.

Странички этой книги посвящены яичным загадкам. Как отличить сырые яйца от вареных? Как, не разбивая, поместить яйцо в бутылку? Как в Древнем Египте люди варили яйца всмятку без огня? Кто придумал гоголь-моголь? Почему на Пасху красят яйца? В каких городах установлены памятники яйцу? Когда мир отмечает День яйца? У каких растений и животных “яичные имена”?  Ответы на эти вопросы и отгадки многих яичных загадок вы найдете в этой книге.

 

Трафимова Г.В., Трафимов С.А. «В мире зелёных чудес»,  Минск, “Народная асвета”, 2012.

Страницы книги «В мире зелёных чудес» приглашают в путешествие к зелёным тайнам природы. Читатели узнают: может ли кровь быть зелёной? У каких рыб кости зелёные? Оправдывает ли своё название зелёная жаба? Кому удалось разгадать тайну зелёного питона? Какое любимое лакомство у зелёного дятла? Есть ли польза от зелёной плесени? Из чего получают зелёный чай? Где расположена «Зелёная страна?» А ещё познакомятся с зеленчуком, зеленушкой, зеленоглазкой и другими растениями и животными.

 

Трафимова Г.В., Трафимов С.А. «Почемучкам о слезинках», Минск, “Народная асвета”, 2012 . 

Новые открытия ждут читателей на страницах очередной книги серии «Рассказы Деда Природоведа» «Почемучкам о слезинках». Почему у человека слёзы солёные? Полезно ли человеку плакать? Могут ли плакать животные? Какой гриб «плачет», когда дом ест? Почему «льет слёзы плакун-трава? Правда ли, что жемчуг рождается из слёз? Какие деревья перед дождём «слёзы роняют»? Как выглядят кукушкины слёзки? Что такое «слёзы апачей»?  Почему ценятся «золотые слёзы», вытекающие из скал?  Что собой представляют «слезинки неба»? На эти и многие другие вопросы вы получите ответы, прочитав эту книгу.

 

Трафимова Г.В., Трафимов С.А. «Отчего небо голубое, а море синее?», Минск, “Народная асвета”, 2012 .

Книга открывает читателям новые тайны природы. Мальчики и девочки найдут на её страницах ответы на многие вопросы: отчего небо голубое, а море синее? Что особенного в Голубых озёрах? Где находится и чем удивляет Синий камень? Почему у человека вены голубые? Кому синяк в радость? Где растут голубые незабудки? Есть ли сорока с голубыми перьями? Какие рекорды принадлежат синему киту?  Можно ли наяву повстречать синюю птицу? На эти и другие вопросы ответит Дед Природовед.

Книги природоведческой серии адресованы детям младшего школьного возраста. В них дети найдут ответы на многие вопросы, связанные с тайнами природы, а игротека Деда Природоведа предлагает юным читателям занимательные задания и головоломки, позволяющие в игровой форме получить новые знания.

 

Трафимова Г.В., Трафимов С.А. «Оранжевое диво», Минск, “Народная асвета”, 2012 . 

На страницах очередной книги серии «Рассказы Деда Природоведа» читателям предстоит познакомиться с оранжевыми чудесами природы. Они узнают, где искать оранжевых карликов, кто смотрит на мир сквозь оранжевые очки, почему на стволах дубов оранжевый налёт появляется и где течет Оранжевая река. Читатели откроют тайны грейпфрукта и моркови, апельсина и хурмы, сока чистотела и цветков купальницы.

 

Тамара Краснова-Гусаченко. “Робинзоны из Придвинья». Сказка-путешествие про Петю и Дашу, которые жили летом в деревне, на берегу Двины. Минск, «Літаратура і мастацтва», 2012 г.- 28 с.

«Робинзоны из Придвинья» - так называется новая поэтическая книга Тамары Красновой-Гусаченко. Это литературно-художественное издание предназначено для детей младшего школьного возраста. Книга состоит из 11 частей и рассказывает об увлекательном путешествии детей Пети и Даши по нашему краю. Книга повествует не только о приключения маленьких героев, но и даёт ответы на многие вопросы: например, как разжечь костёр, как ориентироваться в лесу, как найти дорогу по звезде и добыть пропитание в лесу, как правильно управлять лодкой и вытопить печку, как из еловника сделать постель.

 

Жыгуноў Алесь. «Баравічок на скутары: вершы, казкі, Мінск, “Літаратура і Мастацтва”, 2012.- 24 с.: іл.

Кнігу склалі вершы і дзве казкі, галоўны герой якіх – вясёлы, цікаўны і знаходлівы Баравічок. Ад бяздумных, неразважлівых учынкаў (казка “Чорнагаловы”) ён прыходзіць да разумення таго, што бор трэба бараніць ад гора-грыбнікоў, якія губяць грыбніцу, і па-свойму змагаецца з імі (казка “Баравічок на скутары”).

У вершах паэта шмат цеплыні, радасці, любові да роднай зямлі.

Бесплатный хостинг uCoz